На Магілёўшчыне пройдуць вучэнні па пераводзе эканомікі і дзяржорганаў ва ўмовы ваеннага часу

Мабілізацыйныя вучэнні пройдуць у Магілёўскай вобласці з 3 па 11 чэрвеня, паведаміў ваенны камісар горада Магілёва і Магілёўскага раёна Мікалай Гамолка, піша Tut.by.

28.05.2021 / 09:56

— У названы перыяд будзе адпрацоўвацца парадак выканання асобных мерапрыемстваў па пераводзе эканомікі Магілёўскай вобласці, а таксама дзяржаўных органаў на працу ва ўмовах ваеннага часу, — адзначыў ён. — Асаблівасць вучэнняў у тым, што ў іх возьмуць удзел падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, якія будуць «перашкаджаць» выкананню пастаўленых задач любымі спосабамі.

Ваенны камісар адзначыў, што нічога надзвычайнага ў гэтых вучэннях няма, аналагічныя мерапрыемствы праводзіліся і ў іншых рэгіёнах Беларусі.

Nashaniva.com