Захад прапануе $10 мільярдаў на рэформы дэмакратычнай Беларусі

Поўны аб'ём міжнароднага фінансавання — з улікам Плана ЕС, стабілізацыйнай праграмы МВФ, дапамогі ад Сусветнага банка і іншых міжнародных фінансавых інстытутаў — складзе каля 10 мільярдаў даляраў на першыя тры гады ў выпадку рэформаў у дэмакратычнай Беларусі.

28.05.2021 / 12:01

У прыватнасці асноўныя палажэнні плана ўключаюць:

— інвестыцыйны пакет на 3,6 мільярда даляраў ЗША;

— доля грантаў (не падлягаюць вяртанню) ацэньваецца ў 500 мільёнаў даляраў;

— правядзенне інвестыцыйнага форуму Беларусь — ЕС высокага ўзроўню пад магчымасці новай Беларусі;

— правядзенне сустрэчы донараў высокага ўзроўню ЕС для вылучэння грантаў для эканамічнай трансфармацыі Беларусі.