Трое грамадзян Расіі загінулі падчас выбуху ў Цэнтральнай Афрыцы

Трое грамадзян Расіі і двое мясцовых паліцэйскіх загінулі, падарваўшыся на самаробнай выбуховай прыладзе ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, піша Deutsche Welle.

31.05.2021 / 07:39

Падрыў адбыўся 27 мая. Калона вярталася да месца базавання.

Гаворка ідзе аб расійскіх салдатах аднаго з ваенізаваных фарміраванняў у ЦАР. У выніку атакі былі таксама параненыя пяць вайскоўцаў цэнтральнаафрыканскіх узброеных сіл.

У пасольстве Расіі ў ЦАР заявілі, што пакуль правяраюць інфармацыю.

На месца здарэння адправілі расійскі верталёт, каб забраць целы ахвяр і параненых.

Nashaniva.com