Два слонімскія і адзін маладзечанскі тэлеграм-каналы прызнаныя экстрэмісцкімі

Прадукцыя тэлеграм-каналаў «Слонім для жыцця» і «Дошка Поzоrа Слонім» прызнана экстрэмісцкай.

11.06.2021 / 13:56

Пра гэта БелТА паведамілі ў пракуратуры Гродзенскай вобласці.

Пракуратура Слонімскага раёна прааналізавала размешчаныя ў тэлеграм-каналах паведамленні.

«Устаноўлена, што ў іх утрымліваліся заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці, гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, каментары з абразамі і пагрозамі ў адрас праваахоўнікаў і дзяржаўных служачых», — паведамляе пракуратура.

Прызнаны таксама экстрэмісцкім тэлеграм-канал «Молодечно для жизни Chat».