«Перакручанае разуменне свабоды слова». У Мінінфарме асудзілі адключэнне «Беларусь 24» ва Украіне

Міністэрства інфармацыі Беларусі лічыць адключэнне трансляцыі тэлеканала «Беларусь 24» ва Украіне «беспадстаўным недружалюбным жэстам уладаў у дачыненні да медыя».

11.06.2021 / 16:47

«Гэтае рашэнне Нацыянальнай рады Украіны па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання дэманструе перакручанае разуменне ўкраінскім кіраўніцтвам свабоды слова і з'яўляецца працягам разгорнутай там кампаніі па зачыстцы інфармацыйнага поля Украіны ад непажаданых СМІ», — гаворыцца ў каментары ведамства.

Акрамя таго, Мінінфарм звярнуў увагу на «шматлікія факты цэнзуры, ціску на апазіцыйныя медыя і расправы над імі ва Украіне, а таксама на нераскрытыя да гэтага часу шматлікія забойствы журналістаў, звязаныя з іх прафесійнай дзейнасцю».

Nashaniva.com