Меркель папрасілі разабрацца са справай Рамана Пратасевіча

Да канцлера Германіі Ангелы Меркель звярнуліся з просьбай бацькі Рамана Пратасевіча. Наталля і Дзмітрый Пратасевічы папрасілі спыніць Лукашэнку і зрабіць так, каб «усе нявінныя выйшлі з турмаў на волю». Аб гэтым яны расказалі ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild.

12.06.2021 / 16:47

«Наш сын даў паказанні пад ціскам», — падкрэсліў Дзмітрый Пратасевіч.

Бацькі выехалі з Беларусі, таму што ім нібыта пагражаў арышт з-за дзейнасці сына. Іх лісты сыну не дастаўляюць, а яго адвакат «не можа свабодна размаўляць з імі па тэлефоне».

Nashaniva.com