Памятаеце, вясной мужчына малатком разбіў шкло ў Доме ўрада? Яго адправілі на прымусовае лячэнне

Суд Маскоўскага раёна Мінска разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да жыхара Барысава Б., які малатком разбіў шкло дзвярэй у Доме ўрада. Інцыдэнт адбыўся вясной 2021 года.

14.06.2021 / 11:31

Дом урада, фота Надзеі Бужан

Экспертыза паказала, што мужчына псіхічна хворы і не ўсведамляе грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў.

Таму яму прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Пастанова ўступіла ў законную сілу.

Чытайце:
У Доме ўрада разбілі шкло. Падазраванага затрымалі

Nashaniva.com