Лукашэнка: Насельніцтва трэба вучыць навыкам абыходжання са зброяй

Пра гэта ён заявіў падчас наведвання вытворча-тэхнічнага кластара «Вусце» па вытворчасці ракет і боепрыпасаў у Віцебскай вобласці, паведамляюць інфармагенцтвы.

14.06.2021 / 12:58

Фота: БелТА.

«Хто гарантуе, што мы не будзем ваяваць? Ні ты, ні я, ніхто не можа гарантаваць. Свет адурэў наогул. Вайна можа ўспыхнуць у любы момант у любым пункце, не дай бог у нас», — заявіў Лукашэнка.

На яго думку, можна пачынаць са студэнтаў, якія не трапілі ў армію па прызыве: «А чаму студэнтаў і іншых не прыцягнуць і не навучыць стралковай зброяй карыстацца — сабраць, разабраць аўтамат, стрэльнуць? Каб умелі карыстацца і каб не прыйшлося ў цяжкія часы навучацца на полі бою», — сказаў ён.

Nashaniva.com