Эрдаган прыехаў да Аліева ў Карабах

Афіцыйная цырымонія сустрэчы прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана, які прыбыў сёння з візітам у Азербайджан, прайшла ў размешчаным у Нагорным Карабаху горадзе Шуша.

15.06.2021 / 16:10

president.az

У гонар прэзідэнта Турцыі была выстраена рота ганаровай варты, прагучалі дзяржаўныя гімны Турцыі і Азербайджана. Прэзідэнтаў Азербайджана і Турцыі суправаджалі жонкі — Мехрыбан Аліева і Аміна Эрдаган.

Як вядома, Шуша — адзін з ключавых гарадоў Нагорнага Карабаха. Страта армянскімі вайскоўцамі стала адным з завяршальных падзей ваеннага канфлікту восенню 2020 года.