У Мінск прыехала намесніца міністра абароны Расіі Таццяна Шаўцова

18 чэрвеня ў Мінск з рабочым візітам прыбыла дэлегацыя Міністэрства абароны Расіі на чале з намеснікам міністра абароны Таццянай Шаўцовай.

18.06.2021 / 14:37

Фота Мінабароны

Шаўцова сустрэлася з міністрам абароны Віктарам Хрэніным. Яны абмеркавалі асноўныя напрамкі дзейнасці, а таксама акрэслілі перспектывы супрацоўніцтва з улікам нацыянальных інтарэсаў і прыярытэтаў дзяржаў, паведамляе беларускае ведамства.

Дэлегацыя Мінабароны Расіі возьме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных стагоддзю фінансавай службы Узброеных Сіл Беларусі.

Nashaniva.com