Моцны парыў ветру паваліў два дрэвы ў Гродне ВІДЭА

У сераду ў Гродне прайшоў дождж, але з ім прыйшоў і моцны вецер, які паваліў два дрэвы на будынак вайсковага шпіталя.

24.06.2021 / 10:19

Гродна24

Выпадак адбыўся каля 19:00 на вуліцы Дзяржынскага, паведамляе Гродна24.

Падзенне дрэў зняў карыстальнік інстаграм Арцём Вайтовіч.

Аб пацярпелых і нанесенай шкодзе невядома. Акрамя моцнага ветру, дажджы падтапілі некаторыя вуліцы Гродна.