У пятніцу дэпутаты разгледзяць у першым чытанні законапраект аб зменах Канстытуцыі

Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і закрыццё пятай сесіі адбудуцца 25 чэрвеня.

24.06.2021 / 13:19

БелТА

У ходзе пасяджэння ў першым чытанні плануецца абмеркаваць праекты законаў аб змене Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і змяненні законаў па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў, паведамляе БелТА.

У другім чытанні будуць разгледжаны праекты законаў «Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу» і аб змяненні закона аб мытным рэгуляванні.