Прэм'ер Галоўчанка ляціць заўтра у Казахстан

Прэм'ер-міністр Беларусі 26-28 чэрвеня наведае з рабочым візітам Казахстан. Падчас візіту кіраўнік беларускага ўрада сустрэнецца з прэзідэнтам Касым-Жамартам Такаевым, піша БелТА.

25.06.2021 / 11:37

Таксама пройдуць перамовы з прэм'ер-міністрам Казахстана Аскарам Маміным у пашыраным складзе.

Галоўчанка таксама наведае шэраг прадпрыемстваў у Казахстане, пабывае і ў міжнародным фінансавым цэнтры «Астана» ды інш.