Сіноптыкі: 30 чэрвеня — спякота да +31°С

30 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

30.06.2021 / 07:24

Вецер заходні, слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература паветра днём складзе +25..+31°С.

Па паўднёва-заходняй палове краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30..+31°С.

Днём у Мінску чакаецца пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер заходні, слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра раніцай +17..+20°С, днём +27..+29°С, увечары +23..+26°C.

Nashaniva.com