У Расіі зафіксавалі новы рэкорд па смерцях ад каранавіруса

За мінулыя суткі ў краіне ад каранавіруса памерлі 669 чалавек, паведамляе аператыўны штаб па барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19. Гэта новы абсалютны максімум з пачатку пандэміі.

30.06.2021 / 12:07

АГН «Масква»

Усяго, паводле штаба, каранавірус забраў жыцці 135,2 тыс. чалавек. Захварэлі за апошнія 24 гадзіны 21 042 чалавекі. 

Даныя аператыўнага штаба адрозніваюцца ад падлікаў Расстата, піша РБК.

Ведамства з красавіка 2020-га па красавік 2021-га налічыла каля 270 тыс. смяротных вынікаў. Розніца ў два разы тлумачыцца іншай методыкай падліку — Расстат уключае выпадкі, калі каранавірус выявілі ўжо пасля смерці, а таксама смяротныя вынікі, выкліканыя іншымі захворваннямі на фоне COVID-19.

Па прыросце новых інфікаваных лідзіруюць наступныя рэгіёны:

— Масква (5823);
— Падмаскоўе (2583);
— Санкт-Пецярбург (1503).