Рэдактара навін сайта «Першы рэгіён» будуць судзіць за экстрэмізм — публікацыю фота актывіста ў кашулі са «свастыкай»

Рэдактара навін сайта «Першы рэгіён» Алега Супрунюка затрымалі ўвечары 6 ліпеня. На яго склалі пратакол па артыкуле 19.11 — распаўсюд інфармацыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці. 

07.07.2021 / 13:21

Прычынай стала публікацыя ў лютым навіны аб спісе асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці, у які трапіў жыхар Баранавічаў Уладзімр Гундар. У матэрыяле было выкарыстана фота актывіста ў кашулі з арнаментам, падобным да свастыкі.

Ноч журналіст правеў у ІЧУ Ленінскага РАУС Брэста.

7 ліпеня пачаўся суд. Разгляд справы адклалі да 15.30 — адвакат запрасіў час для азнаямлення з матэрыяламі.

Nashaniva.com