Палітзняволенаму студэнту Арцёму Баярскаму адмовілі змяніць меру стрымання. Пад вартай ён ужо 125 дзён

19 ліпеня Арцём атрымаў пастанову суда Партызанскага раёна аб адмове змяніць меру стрымання.

25.07.2021 / 19:53

Арцём Баярскі

Баярскага абвінавачваюць па ч. 1 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання). Як студэнт распавёў адвакату, каб прымусіць яго сказаць гэта на відэа, яго білі дубінкамі па спіне і ягадзіцах, піша «Вясна». 

На гэтым тыдні праваабаронцам стала вядома, што ў СІЗА-1 на Арцёма Баярскага аказваецца псіхалагічны ціск з боку сукамернікаў.

Арцём — залаты медаліст, чатырохразовы пераможца алімпіяды па хіміі, былы стыпендыят спецыяльнага фонду прэзідэнта.

Nashaniva.com