WSJ: Адміністрацыя Байдэна разглядае магчымасць новых санкцый супраць афіцыйнага Мінска

 Пра гэта паведамляе уплывовае выданне The Wall Street Journal.

27.07.2021 / 12:08

Чыноўнікі Дзярждэпартамента заявілі пра свой намер увесці новыя санкцыі ў тым ліку супраць беларускіх нафтавага і калійнага сектараў, адчувальных для Аляксандра Лукашэнкі. Да больш рашучых дзеянняў заклікала Святлана Ціханоўская ў часе візіту ў ЗША, які працягваецца ў гэты момант. 

Афіцыйныя асобы ЗША не сталі абмяркоўваць мэты і тэрміны магчымых новых санкцый.

Nashaniva.com