Беларускі спартовец вымушаны адмовіцца ад удзелу ў Алімпіядзе з-за хваробы каня 

Пра гэта паведаміў Нацыянальны алімпійскі камітэт у фэйсбуку.

27.07.2021 / 15:18

Аляксандр Фаміноў вымушаны адмовіцца ад удзелу ў Алімпіядзе з-за хваробы свайго каня Марціні.

Захворванне дыягнаставалі ветэрынарныя дактары ў алімпійскай стайні амаль адразу пасля прылёту ў Токіа. Зараз жывёле аказваецца неабходнае лячэнне.

На Алімпійскіх гульнях у Токіа ў трохбор'і возьме ўдзел толькі адна беларуская пара — Аляксандр Зелянко і яго конь Карла-Грандэ.

Nashaniva.com