«Чаму я даведваюся пра гэта ад левых людей?» Функцыянеры паставілі спартсменку, якая бегае спрынт, на эстафету 4х400

Крысціну Ціманоўскую, якая бегае спрынт на 100 і 200 метраў, кіраўніцтва зборнай паставіла на эстафету 4х400 на Алімпіядзе.

30.07.2021 / 13:27

БФЛА

Пра гэта спартсменка запісала відэа ў сваім Instagram:

«Аказваецца, я толькі што даведалася пра тое, што буду бегчы на гэтай Алімпіядзе яшчэ і трэці від — эстафету 4 па 400 м. Аказваецца, што наша вельмі крутое кіраўніцтва вырашыла, як звычайна, усё за нас. Яны накасячылі з дзяўчынкамі, у якіх не хапае дастаткова тэстаў, каб прыляцець на іх першую ў жыцці Алімпіяду, і яны вырашылі зрабіць ход канём і запусціць мяне ў эстафету. Клас, рабяты, малайцы. Чаму мы павінны расплачвацца за вашы касякі? Калі вы накасячылі з дзяўчатамі, з іх допінг-тэстамі, пробамі, пляваць, з чым заўгодна, чаму я павінна расхлёбываць гэтыя праблемы? Якога х… я даведваюся пра гэта ад левых людзей, пры тым, што пішу нашаму начальніку каманды, які тупа мне не адказвае, алё вы ўвогуле пра што? У вас усё окей, гэта Алімпійскія гульні, гэта не прыколы», — сказала яна.

Nashaniva.com