БФСС звярнуўся ў МАК з патрабаваннем пажыццёвай дыскваліфікацыі Маісевіча, Шумака, Юрчыка і Даўгалёнка

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці звярнуўся ў МАК з патрабаваннем аб пажыццёвай дыскваліфікацыі Дзмітрыя Даўгаленка, Юрыя Маісевіча, Артура Шумака і Васіля Юрчыка, якія былі замяшаныя ў гісторыі з беларускай лёгкаатлеткай Крысцінай Ціманоўскай.

02.08.2021 / 08:27

Таксама фонд просіць пазбавіць названых спецыялістаў акрэдытацыі на Алімпійскіх гульнях.

Юрчык — начальнік аддзела міжнародных адносін НАК Беларусі, а Шумак — намеснік дырэктара РЦАП па лёгкай атлетыцы. Абодва сёння суправаджалі Ціманоўскую для адпраўкі яе ў Беларусь.

Юрый Маісевіч — галоўны трэнер зборнай Беларусі, а Дзмітрый Даўгалёнак — шэф беларускай місіі на Алімпіядзе ў Токіа.