ДзяржСМІ: На беларуска-літоўскай мяжы знайшлі цела загінулага іракца

Прадстаўнік Памежнага камітэта Антон Бычкоўскі заявіў, што мужчыну ў цяжкім стане знайшлі памежнікі каля пункта пропуску Беняконі, што ў Воранаўскім раёне. Яму спрабавалі аказаць дапамогу, але ён памёр.

04.08.2021 / 10:38

«Пул Першага» адрапартаваў, што расследаванне па справе знаходзіцца на кантролі ў Лукашэнкі. Праўладны тэлеграм-канал называе гэта забойствам, пры гэтым інфармацыі, па якім артыкуле заведзена крымінальная справа і якія доказы маюць праваахоўнікі, пакуль няма.

Нагадаем, літоўскія ўлады прынялі рашэнне вяртаць у Беларусь мігрантаў, якія праз лясы спрабуюць прабіцца на іншы бок мяжы. Так, учора на беларускі бок адправілі 180 чалавек, заявілі літоўскія памежнікі.

Nashaniva.com