У музеі Янкі Купалы загінуў загадчык матэрыяльна-тэхнічнага аддзела

Як расказалі «Нашай Ніве» супрацоўнікі ўстановы, у музеі сапраўды была планавая праверка сістэмы пажаратушэння. 

05.08.2021 / 11:49

БелТА

Загінуў загадчык матэрыяльна-тэхнічнага аддзела музея Анатоль Платонавіч Пасека.

Іншага супрацоўніка, які страціў прытомнасць, паспелі своечасова вынесці на свежае паветра. Ён выжыў.

Як паведамляе СК, раніцай 5 жніўня пры планавай праверцы сістэмы пажаратушэння ў будынку музея Янкі Купалы адбыўся выхад вуглякіслага газу. Работнік музея, 67-гадовы мужчына, памёр на месцы здарэння.

Nashaniva.com