Цяпер у Беларусі можна страціць грамадзянства за экстрэмізм, але гэта тычыцца не ўсіх

Лукашэнка падпісаў указ аб змене іншых сваіх указаў у сувязі з карэкціроўкай закона аб грамадзянстве. Змены заканадаўства дапускаюць пазбаўлення грамадзянства некаторых людзей. Zerkalo.io разбіраецца з праваабаронцай Human Constanta Алёнай Чаховіч у гэтым пытанні.

06.08.2021 / 19:19

Грамадзянства могуць пазбавіць за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне шкоды інтарэсам Беларусі. Гэта тычыцца толькі паўналетніх натуралізаваных грамадзян Беларусі, гэта значыць тых, якія атрымалі грамадзянства не па нараджэнні.

Мера можа закрануць натуралізаваных грамадзян Беларусі, асуджаных за тэрарызм; распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або сацыяльнай варожасці; рэабілітацыю нацызму; найміцтва; стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання; масавыя беспарадкі; здраду дзяржаве; змову ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады; заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Гэтая мера не тычыцца грамадзян Беларусі, якія атрымалі грамадзянства па факце нараджэння ў краіне.

Калі чалавек нарадзіўся, напрыклад, у Расіі ў савецкія часы, а потым пераехаў у Беларусь, то ён лічыцца натуралізаваным грамадзянінам.

Тыя, хто нарадзіўся ў савецкі час на тэрыторыі Беларусі, лічацца грамадзянамі краіны па праве нараджэння.

Практыка пазбаўлення грамадзянства — гэта не вынаходка Беларусі. Гэтая працэдура існуе ў многіх краінах, напрыклад, у Францыі закон аб грамадзянстве таксама прапісвае, што калі даказаная віна людзей (натуралізаваных грамадзян) па артыкулах аб тэрарызме, то яны могуць быць пазбаўленыя французскага грамадзянства.