Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. У спісе ягоны сябра алігарх Гуцэрыеў

У персанальны спіс трапілі сілавікі, прапагандысты, бізнэсмены.

09.08.2021 / 14:26

У персанальны спіс трапіў расійскі алігарх Міхаіл Гуцэрыеў, блізкі да Аляксандра Лукашэнкі. Да таго Гуцарыеў патрапіў пад санкцыі ЕС.

Брытанскія санкцыі забараняюць куплю беларускіх каштоўных папер і прадастаўленне крэдытаў. Таксама ўведзеныя санкцыі супраць беларускага калію і нафтапрадуктаў. 

Пра абвяшчэнне новых санкцый стала вядома падчас прэс-канферэнцыі Лукашэнкі. Журналістка BBC папрасіла яго пракаментаваць сітуацыю, акцэнтуючы ўвагу, што брытанскія ўлады пайшлі на гэта ў сувязі з фальсіфікацыяй выбараў і тым, што за кратамі апынулася 610 палітвязняў. 

Рэакцыя Лукашэнкі была нервовая. Ён прадказальна заявіў, што BBC займаецца прапагандай, а Захад фінансуе беспарадкі ў Беларусі. На пытанне пра легітымнасць Лукашэнка нават не захацеў адказваць.

Nashaniva.com