Акцыя пратэсту ў Вільні супраць каранавірусных абмежаванняў перарасла ў беспарадкі

Некалькі тысяч чалавек сабраліся перад Сеймам Літвы ў аўторак раніцай, каб выказаць сваю нязгоду з запланаванымі абмежаваннямі ў дачыненні да людзей, якія не хочуць прышчапляцца і прытрымлівацца супрацькавідных абмежаванняў, піша Delfi.

11.08.2021 / 08:05

Людзі не разышліся пасля таго, як скончыўся вылучаны на акцыю час. Увечары пратэстоўцы спрабавалі заблакаваць парламентарыяў і трапіць у будынак. Пасля таго як паліцыя паспрабавала адціснуць людзей, у іх паляцелі каменні і бутэлькі.

У адказ паліцыя ўжыла слезацечны газ. Пацярпелі 10 супрацоўнікаў паліцыі. Затрыманыя 26 чалавек.

Да глыбокай ночы ля будынка заставалася некалькі соцень чалавек.

Nashaniva.com