«Гэта — фэйк»: Мінабароны абвергла «дакумент» пра каранавірус у расійскіх вайскоўцаў, што прыбылі на вучэнні

Мінабароны Беларусі заявіла, што ў інтэрнэце распаўсюджваецца фэйкавы здымак дакумента аб распаўсюдзе штаму каранавіруса сярод расійскіх вайскоўцаў, якія прыбываюць у Беларусь на вучэнні «Захад-2021». Дакумент нібыта падпісаны намеснікам міністра абароны. 

13.08.2021 / 12:31

«Зліты» і, вядома, «сакрэтны» дакумент — не што іншае, як неахайная праца ў графічным рэдактары. І эмблема, і афармленне, і пячатка, і нават подпіс намесніка міністра — не маюць нічога агульнага з дакументамі ваеннага ведамства. Не існуе ва ўзброеных сілах і службовай асобы, да якой нібыта звяртаецца намеснік міністра ў «загадзе», — зазначае Мінабароны

І падкрэслівае, што сітуацыя з каранавірусам штатная, параўнальная з эпідсітуацыяй па краіне і не выклікае ніякага заклапочання.