Блогерка Наста Пілюгіна выйшла на свабоду. 15 сутак яна правяла ў ізалятары

Таксама сёння вызвалілі яе хлопца Уладзіслава Піртаня. Іх судзілі за «непадпарадкаваньне службовай асобе». 

14.08.2021 / 09:56

Перад судом Пілюгіну, якая вядзе падкаст dzigital, дапытвалі ў КДБ у якасці сведкі па справе аб тэрарызме, падпіску аб неразгалошванні яна не давала.

Наста звярнула ўвагу, што дапытвалі яе не па крымінальнай справе, а па біяграфіі, а потым адвезлі дадому, дзе супрацоўнікі КДБ правялі ператрус, піша «Радыё Свабода».

Nashaniva.com