На аднаўленне касцёла ў Будславе сабралі больш за мільён рублёў

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Адновім Будслаў разам».

16.08.2021 / 11:47

Тры месяцы таму, 11 мая, у нацыянальнай святыні адбыўся пажар, які знішчыў дах. Прыхаджане самастойна паспелі вынесці кнігі, абразы і іншыя каштоўныя рэчы.

Адразу пачаўся збор грошай, потым пачалася расчыстка касцёла, у жніўні паклалі дарожныя пліты і прыбыла першая партыя металу, а таксама кран, з дапамогай якога будуць аднаўляць дах.

Nashaniva.com