Ангела Меркель: Лукашэнка выкарыстоўвае бежанцаў, каб падарваць бяспеку ў Еўропе

Канцлер ФРГ Ангела Меркель абвінаваціла Аляксандра Лукашэнку ў выкарыстанні бежанцаў, каб падарваць бяспеку ў Еўропе, яе словы перадае dw.com.

17.08.2021 / 16:52

«Гібрыдны від канфрантацыі, які выкарыстоўвае Беларусь, — атака на ўсіх нас у Еўрапейскім саюзе». 

Яна дадала, што Германія правядзе кансультацыі з партнёрамі па ЕС для выпрацоўкі скаардынаванага адказу.

Nashaniva.com