У Мінску прадаюць заплечнік з аўтографам Дыега Марадоны

На «Куфры» выставілі на продаж заплечнік з аўтографам легендарнага футбаліста Дыега Марадоны і лагатыпам ЧС-2018 па футболе, заўважылі Мінск-навіны.

19.08.2021 / 15:51

Прапанова з'явілася 15 жніўня. Марадона распісаўся на ім 17 ліпеня 2018 г. у мінскім аэрапорце.

Падчас візіту ў Беларусь Марадона наведваў Брэст і матч брэсцкага «Дынама» — клуба, у якім ён часова займаў пасаду старшыні праўлення.

Просяць за заплечнік 3300 рублёў.