Колькі трэба будзе плаціць за падручнікі ў новым школьным годзе

Амаль праз 10 дзён у школу, і ўжо час рыхтавацца да гэтага

20.08.2021 / 12:12

У новым навучальным годзе за карыстанне камплектам падручнікаў для школьнікаў з 1-га па 11-ы клас трэба будзе заплаціць 14,5 рубля.

Для ільготнікаў (напрыклад, шматдзетныя сем'і) сума ўдвая меншая — 7,25 рубля.

Ёсць і тыя, хто атрымае падручнікі бясплатна. 

Аплаціць трэба да 1 кастрычніка, зрабіўшы гэта праз сістэму АРІП:

Адукацыя і развіццё/аддзелы, упраўленні адукацыі/Выбраць патрэбны раён/Падручнікі/увесці нумар школы або гімназіі, клас/указаць прозвішча вучня і суму да аплаты.

Nashaniva.com