EPAM з’язджае з чатырох офісаў у Мінску

У сеціве з’явілася інфармацыя, што найбуйнейшая IT-кампанія EPAM з’язджае з чатырох офісаў у Мінску. Гаворка пра бізнэс-цэнтры на Клары Цэткін, «Цівалі» на Прытыцкага, «Тытан» на Дзяржынскага і будынак на вуліцы Тыражнай. 

20.08.2021 / 15:21

Як патлумачылі «Нашай Ніве» менеджары кампаніі, гэта не сведчыць пра выезд кампаніі з Беларусі:

«Кавід шмат што змяніў, многія супрацоўнікі працуюць з дому і вяртацца ў офіс не хочуць. Да таго ж EPAM набыў шмат уласных плошчаў у «Клевер Парку», таксама ў кампаніі ёсць два свае офісы, мы пашыраемся. Выезд з іншых бізнэс-цэнтраў тлумачыцца сканчэннем дамоваў арэнды і пераводу супрацоўнікаў на ўласныя плошчы». 

Nashaniva.com