Палітзняволеныя Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна збіраюцца ажаніцца ў СІЗА

Пра гэта распавяла кіраўніца «Прэс-клуба» Юлія Слуцкая.

20.08.2021 / 16:46

Аляксандрава і Злобіну затрымалі 12 студзеня. Іх абвінавацілі ў «фінансаванні пратэснай дзейнасці» — журналіст аплачваў штрафы затрыманых. Пасля Аляксандраву выставілі абвінавачванне ў здрадзе дзяржаве. 

Nashaniva.com