У мінскім крэматорыі захоўваюцца 94 урны з прахам, якія не забралі сваякі памерлых

Чаму урны не забіраюць і што з імі будзе далей, «Мінск-Навінам» распавёў намеснік дырэктара «Спецкамбіната КБП» Сяргей Тур.

24.08.2021 / 15:59

Па словах спецыяліста, ёсць вызначаны перыяд, калі урны могуць захоўвацца ў крэматорыі, — тры гады. Увесь гэты час з крэматорыя тэлефануюць сваякам і просяць забраць прах. Людзі тлумачаць нежаданне забіраць урны напружанымі стасункамі з памерлым або тым, што чалавек пры жыцці прычыніў ім боль або, напрыклад, злоўжываў алкаголем.

У спецкамбінаце захоўваюцца 94 такія ўрны.

У верасні іх плануюць пахаваць на Заходніх могілках ў агульную магілу з устаноўкай ідэнтыфікацыйнага знака.

Публікацыяй у СМІ спецыялісты хочуць прымусіць сваякоў усё ж забраць прах і пахаваць яго па-чалавечы.