Памёр чэмпіён СССР па футболе Юрый Пудышаў

Яму было 67 гадоў.

29.08.2021 / 11:53

Прэсбол

Юрый Пудышаў нарадзіўся 3 красавіка 1954 года ў горадзе Калінінград, што ў Маскоўскай вобласці (сёння гэта горад Каралёў).

Футбольную кар'еру пачаў у маскоўскім «Дынама» ў 1973 годзе. У 1976 годзе перайшоў у мінскае «Дынама», з якім у 1982 годзе стаў чэмпіёнам СССР.

Працаваў старшым трэнерам БАТЭ, МТЗ-РІПА, у брэсцкім «Дынама». Быў галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай Беларусі, памочнікам галоўнага трэнера ў зборнай. Меў моцнае пачуццё гумару.

Nashaniva.com