За суткі ў лясах заблукалі 10 чалавек. Некаторых людзей яшчэ шукаюць

Здарэнні адбыліся ў Клічаўскім, Быхаўскім, Смаргонскім, Іўеўскім, Браслаўскім, Барысаўскім, Ляхавіцкім раёнах.

30.08.2021 / 11:19

Большасць зніклых знайшлі, але ёсць і тыя, пошукі якіх працягнуць і сёння.

Так, у вёсцы Церахаў Бор Клічаўскага раёна прапаў 85-гадовы мужчына, яго шукалі ўвесь дзень і пакуль не знайшлі.

Таксама не могуць знайсці і 55-гадовага мужчыну ў Ашкарагах, што ў Браслаўскім раёне, і ў Мядзведзічах Ляхавіцкага раёна, там прапаў 45-гадовы мужчына.

Nashaniva.com