Расія паставіла ў Беларусь гаўбіцы «Акацыя»

«Уралтрансмаш» завяршыў пастаўку мадэрнізаваных самаходных гаўбіц 2С3М «Акацыя» ў Беларусь.

30.08.2021 / 11:32

Уралтрансмаш

Машыны перададзеныя па кантракце з Міністэрствам абароны Беларусі.

Паведамляецца, што 152-міліметровая самаходная гаўбіца 2С3М «Акацыя» прызначана для знішчэння і падаўлення артылерыі, мінамётаў, іншых агнявых сродкаў праціўніка, знішчэння танкаў, самаходных гармат і іншай браніраванай тэхнікі, падаўлення тылоў і органаў кіравання войскамі, разбурэння палявых і доўгачасовых абарончых збудаванняў.

Nashaniva.com