Меркель выступіла за пачатак перамоваў з талібамі

Канцлер Германіі выступае за пачатак перамоваў з радыкальным ісламісцкім рухам «Талібан» у Афганістане. Адпаведную заяву яна зрабіла ў нядзелю на прэс-канферэнцыі ў Хагене (Паўночны Рэйн-Вестфалія), паведамляе Deutsche Welle.

06.09.2021 / 11:03

«Што тычыцца «Талібана», то, вядома, мы павінны гаварыць з імі, таму што менавіта з імі цяпер прыходзіцца мець справу», — падкрэсліла Меркель.

Паводле слоў канцлера Германіі, такі дыялог неабходны, каб працягнуць эвакуацыю афганцаў, якія маюць патрэбу ў гэтым.

Nashaniva.com