У Мінску да 2025 года з’явіцца новая магістральная веладарожка

Будаўніцтва новай веладарожкі запланавана ад 2022 да 2025 года.

15.09.2021 / 14:12

Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Уладзімір Латушкін, пішуць «Мінск-Навіны».

Дарожка працягнецца ўздоўж Сляпянскай воднай сістэмы ў межах вуліц Філімонава, Кядышкі, Сядых і Карбышава.

Nashaniva.com