Microsoft адмовілася ад пароляў для акаўнтаў

Карпарацыя Microsoft дазволіла карыстальнікам сваіх сеткавых сэрвісаў адмовіцца ад пароляў для ўліковых запісаў.

17.09.2021 / 08:06

«Ніхто не любіць паролі. Яны нязручныя. Яны — галоўная мішэнь для атак. Тым не менш, шмат гадоў яны былі самым важным пластом бяспекі для ўсяго ў нашым лічбавым жыцці», — сказана ў паведамленні на сайце Microsoft.

З 15 верасня Microsoft дала карыстальнікам магчымасць адключыць пароль у сваім уліковым запісе.

Для ўваходу цяпер можна выкарыстоўваць дадаткі Microsoft Authenticator і Windows Hello, ключ бяспекі або код пацверджання, які будзе адпраўлены на тэлефон ці электронную пошту.

Nashaniva.com