Мінпрыроды заклікала 22 верасня адмовіцца ад аўтамабіля

19.09.2021 / 14:05

Штогод 22 верасня (сёлета гэта будзе серада) адзначаецца Сусветны дзень без аўтамабіля, каб прыцягнуць увагу да экалагічных праблем гарадоў, напрыклад, да забруджвання атмасфернага паветра.

У гэты дзень запланаваныя мерапрыемствы, якія папулярызуюць пешы і роварны спосабы перамяшчэння, выкарыстанне экалагічна чыстага і грамадскага транспарту.

У Мінску 22 верасня аўтааматары атрымаюць права бясплатна праехаць у грамадскім транспарце.