У Мінску дзяўчына выкінула з 8-га паверха пляшку — і трапіла ў машыну і на грошы
26-гадовая дзяўчына адзначала дзень народзінаў сяброўкі.
23.09.2021 / 13:51
Падчас тэлефоннай размовы яна выйшла на балкон і ад пачутага раззлавалася, пасля чаго на эмоцыях скінула пляшку з 8 паверха.
Пляшка ўпала на аўтамабіль Рэно. Сума шкоды склала 550 рублёў, паведамляе міліцыя.