Ва Украіне анансавалі «вялікае будаўніцтва межаў» з Беларуссю

01.10.2021 / 16:35

Міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі заяўляе, што на працягу 2022-2023 гадоў Украіна павінна пабудаваць дзяржаўную мяжу з Расіяй і Беларуссю.

«Мы цяпер іншыя, чым восем гадоў таму. Дзяржава прыкладзе ўсе намаганні і фінансы, каб уладкаваць нарэшце ўчастак мяжы з Расіяй і Беларуссю. У наступным годзе павінна быць «вялікае будаўніцтва межаў». Гэта і інжынерныя збудаванні, выкананыя спецыялістамі, і ў цэлым новая інтэлектуальная мяжа, якая дасць магчымасць пагранічнікам на 100% кантраляваць межы нашай краіны. Акрамя таго, МУС засяродзіць увагу, каб забяспечыць добрыя ўмовы службы», — сказаў украінскі чыноўнік.

Nashaniva.com