Паўтарагадовае дзіця ў Бабруйскім раёне на лецішчы атруцілася растваральнікам

Здарэнне адбылося ў панядзелак а 17-й. 

05.10.2021 / 14:59

Дзіця было з бацькамі на лецішчы і,пакуль тыя абмяркоўвалі з будаўнікамі рамонтныя работы, гулялася.

Праз некаторы час пачало кашляць, і маці ўбачыла ў яго руках бутэльку з растваральнікам.

Зразумеўшы, што адбылося, жанчына прыняла ўсе меры, каб мінімізаваць наступствы хімічнага атручвання і выклікала хуткую дапамогу.

У цяжкім стане дзіця знаходзіцца ў бальніцы, паведамляе СК.

За карупцыю затрыманыя кіраўнікі некалькіх мясакамбінатаў 

Nashaniva.com