Пад Мінскам невядомы замкнуў дротам рэйкі на чыгунцы

Здарэнне адбылося ноччу 5 кастрычніка ў Шчомысліцы на чыгунцы, што вядзе на Стоўбцы.

07.10.2021 / 10:42

Нейкі чалавек замкнуў металічным дротам рэйкі і тым самым вывеў з ладу сігналізацыю. Адбылося пазаштатнае спрацоўванне забараняльнага сігналу святлафора і была парушаная праца чыгункі.

Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 309 (Наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць шляхоў злучэння). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі

Nashaniva.com