Стала вядома, у чым вінавацяць затрыманага журналіста «Камсамольскай праўды ў Беларусі»

Журналісту «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзю Мажэйку прад'явілі абвінавачванне.

11.10.2021 / 23:14

Яму ставяць у віну два артыкулы КК: аб распальванні сацыяльнай варожасці або розні і аб абразе прадстаўніка ўлады. 

Генадзь, паводле паведамлення, знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА ў камеры з каранцінам па каранавірусе. Яго нельга наведваць адвакатам і сваякам, таксама яму забаронена перадаваць перадачы.

Мінінфарм будзе разглядаць просьбу аб аднаўленні доступу да сайта беларускай «Камсамолкі»

Дзяржкантроль, «нармалізацыя», крыміналка, смерць. Як Беларусь за год згубіла самую папулярную газету краіны

Nashaniva.com