Апублікавана пастанова «Аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму». У ёй ні слова аб адказнасць за падпіску на экстрэмісцкія каналы

На нацыянальным прававым партале з’явіўся тэкст той самай пастановы Саўміна «Аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму». Што змянілася?

14.10.2021 / 08:16

Выглядае, што асноўныя змены такія: цяпер прызнаваць экстрэмістамі можа не толькі суд, але і КДБ з МУС наўпрост, пры гэтым яны могуць прызнаваць «экстрэмісцкімі» адразу «фарміраванні» — групы людзей, якія, на думку органаў, нечым звязаныя і з'яўляюцца «экстрэмісцскімі». 

Раней МУС ці КДБ давалі заключэнне, а канчатковае рашэнне прымаў суд.

Пра адказнасць за падпіскі на рэсурсы, прызнаныя экстрэмісцкімі, у дакуменце нічога не сказана.

Nashaniva.com