У Магілёве ДАІ са стралянінай ганялася за п'яным таксістам

15.10.2021 / 16:49

Пагоня за таксістам у Магілёве скончылася стралянінай.

Увечары 14 кастрычніка на вуліцы Менжынскага нарад ДАІ спыніў Lada Vesta. Кіроўца заблакаваў дзверы, адмовіўся выйсці і паказваць дакументы.

Інспектары разбілі бакавое шкло і паспрабавалі выцягнуць мужчыну, аднак той націснуў на педаль газу. Праз некалькі хвілін пагоня за парушальнікам скончылася выстралам у кола і спыненнем машыны.

За рулём знаходзіўся 57-гадовы магілёвец. Па заключэнні экспертызы, ён быў п'яны (1,5 праміле алкаголю ў выдыханым паветры).

Nashaniva.com