Паглядзіце, як праходзіць нарада па барацьбе з каранавірусам у Лукашэнкі ФОТАФАКТ

Аляксандр Лукашэнка праводзіць сёння нараду па эпідэміялагічнай сітуацыі і мерах па супрацьдзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі. На відэасувязі ў нарадзе бяруць удзел і абласныя чыноўнікі. Паглядзіце, як прыйшлі на анлайн-нараду віцебскія чыноўнікі.

19.10.2021 / 11:07

Сам Аляксандр Лукашэнка таксама сёння без маскі.

Нагадаем, у Беларусі з 9 кастрычніка ўведзены масачны рэжым. Маскі трэба насіць у грамадскім транспарце, магазінах, установах.

За апошнія дні ў Беларусі былі абноўленыя рэкорды па колькасці новых выпадкаў кавіду за дзень і па колькасці смерцяў.

Лукашэнка заняўся кавід-прафілактыкай насельніцтва, але атрымалася толькі горш. Што ён нагаварыў

Nashaniva.com